У Польшчу спрабавалі правезці беларускія цыгарэты ў вагонах са шчэбнем 

Супрацоўнікі польскай падатковай службы канфіскавалі кантрабандны груз з цыгарэт на чыгуначным памежным пераходзе. Іх везлі з Беларусі. На чыгуначным пераходзе ў Семяноўцы інспектары польскай падатковай службы знайшлі 200 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт.

26.05.2022 / 22:55

Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Кантрабанду выявілі пры аглядзе трох цягнікоў, якія ішлі з Беларусі ў Польшчу. Пачкі цыгарэт хавалі ў грузах шчэбню, фанеры і драўнянай дранцы.

Калі б гэтыя цыгарэты незаконна прадалі на тэрыторыі Польшчы, то нанеслі б шкоду ў 4,5 мільёнаў злотых.

Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Падляшская мытная і падатковая ўправа ў Беластоку апытала экіпаж цягнікоў, дэталёвыя абставіны здарэння высвятляюцца.

Nashaniva.com