У Кыргызстане і Туркменістане прыпынілі вяшчанне некаторых расійскіх тэлеканалаў

У Кыргызстане часова прыпынілі трансляцыю тэлеканалаў «Расія 24», «Расія Культура» і «Звезда». Пра гэта карыстальнікам паведаміў мясцовы тэлеправайдар «Акнет».

27.05.2022 / 10:56

У якасці прычыны правайдар назваў прыняцце «ў шэрагу краін абмежаванняў па распаўсюджванні агульнарасійскіх тэлеканалаў», з-за чаго на міжнародных спадарожніках было заблакаванае іх вяшчанне.

У сваю чаргу, найбуйнейшы аператар Туркменістана «Ашхабадская гарадская тэлефонная сетка» паведаміў, што ў краіне заблакаваныя «Расія 1» і «Звезда». 

У абедзвюх краінах аператары паабяцалі найбліжэйшым часам арганізаваць рэзервныя трансляцыі расійскіх прапагандысцкіх каналаў.

Nashaniva.com