«Ёсць і людзі, і ўзбраенне». У Беларусі будзе створанае «народнае апалчэнне»

Кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін распавёў, як у краіне будзе стварацца народнае апалчэнне, піша «Зеркало»

27.05.2022 / 15:57

Фота: «Ваяр»

Хрэнін распавёў, што на ўчорашняй нарадзе Лукашэнкам пастаўленая задача стварыць у краіне народнае апалчэнне.

— Гэта пытанне, сапраўды мы бачым, вельмі патрэбнае. Самае галоўнае, што ў нас ёсць для гэтага і людзі, і ўзбраенне, — сказаў Віктар Хрэнін.

Пытанне стварэння народнага апалчэння яшчэ трэба ўрэгуляваць заканадаўча, і тады «колькасць абаронцаў радзімы павялічыцца ў разы», адзначыў Хрэнін.

— Важна, каб мы маглі мірна паказваць, што не трэба сунуцца, таму што адказ будзе адэкватны, — удакладніў міністр абароны.

Nashaniva.com