У Баранавічах за каментарый гадавой даўніны ГУБАЗіК затрымаў інжынера-тэхнолага

Пра гэтае затрыманне паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы. Мяркуючы па інфармацыі ГУБАЗіКа, 36-гадовы мужчына год таму пакінуў у інтэрнэце каментарый пра супрацоўніцу мінскага АМАПа, якая памерла па невядомых прычынах.

29.05.2022 / 13:21

Пра смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа, Святланы Скаражонак стала вядома ў студзені 2021 года. Ёй было 29 гадоў.

Пра яе кар’ерны шлях шмат разоў расказвалі дзяржаўныя СМІ — з сям’і бацькі-афганца, вывучылася на піяршчыцу, але пайшла служыць.

Абставіны яе смерці так і засталіся невядомыя грамадскасці. 

Nashaniva.com