У Барысаўскім раёне з лесу да людзей вышлі два казуляняці

Увечары 29 мая жыхары вёскі Вялікая Трасцяніца Барысаўскага раёна заўважылі, што з лесу на выган да кароў прыбіліся «двое казлянят» (так тут завуць дзіцянят казулі). Як пазней аказалася, гэта былі самец і самка ва ўзросце трох тыдняў, піша раённая газета «Адзінства».

30.05.2022 / 16:55

Пазней казуляняты падышлі да дома аднаго мясцовага жыхара, а мужчына, заўважыўшы «гасцей», патэлефанаваў у Таварыства паляўнічых і рыбаловаў. 

На месца выехала цэлая камісія, якая складалася з прадстаўнікоў розных раённых структур, тым ці іншым чынам адказных за ахову жывёльнага свету. Яна склала акт аб знаходжанні жывёл. 

Было вырашана перадаць казулянят, якія яшчэ занадта маленькія для таго, каб самім выжыць у прыродзе, у Барысаўскі вопытны лясгас. Там жывёл паселяць у паляўнічых вальерах, дзе іх будуць даглядаць спецыялісты.

Nashaniva.com