Прэм'ер Італіі: Буйныя краіны ЕС супраць надання Украіне статуса кандыдата ў члены Еўрасаюза

Прэм'ер Італіі Марыё Драгі заявіў, што шэраг буйных краін ЕС выступаюць супраць надання Украіне статусу кандыдата. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Рым якраз такі выступае за наданне такога статусу.

31.05.2022 / 20:32

Марыё Драгі. Фота: Antonio Masiello / Getty Images

Амаль усе буйныя краіны — члены Еўрасаюза, акрамя Італіі, пярэчаць наданню Украіне статуса кандыдата ў сяброўкі ЕС. Пра гэта заявіў італьянскі прэм'ер-міністр Марыё Драгі пасля пазачарговага саміта ЕС, перадае выданне Ansa.

«[Наданне Украіне] статуса кандыдата на дадзены момант не прадбачыцца з-за апазіцыі гэтых краін», — падкрэсліў ён. У той жа час Драгі згадаў пра паскораную працэдуру прыняцця Украіны ў Еўрасаюз. Па яго словах, яе ўвядзенне «можна дапусціць».

«Мне здаецца, што Еўракамісія таксама згодная з гэтым», — дадаў італьянскі прэм'ер.

Nashaniva.com