У Польшчы затрымалі беларуса, які выносіў тавар з крамы ў сумцы з фольгі

У польскім горадзе Кутна затрымалі 42-гадовага грамадзяніна Беларусі, які 30 мая спрабаваў вынесці тавар з крамы электронікі без аплаты.

06.06.2022 / 12:00

Фота: lodzka.policja.gov.pl

Мужчына хадзіў па краме і складваў тавар з паліц у заплечнік. Гэта заўважыў паліцэйскі, які ў свой непрацоўны час прыйшоў у краму за пакупкамі, паведамляе reform.by.

Паліцэйскія затрымалі беларуса, на месца здарэння выклікалі патруль. У мужчыны выявілі тэлефон і аксесуары на 500 злотых. Як удалося высветліць па відэазапісах, частку тавару ён скраў у гэты ж дзень некалькімі гадзінамі раней. Высветлілася, што ён складваў тавар у заплечнік, усярэдзіне якога знаходзілася сумка з фольгі, і такім чынам праходзіў праз супрацькрадзежныя рамкі.

Беларусу пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com