Гомельскім міліцыянтам афіцыйна дазволілі патруляванне вуліц у цывільным і на роварах

Супрацоўнікам патрульна-паставой службы міліцыі Гомеля выдалі ровары для патрулявання грамадскіх месцаў, у тым ліку і прыбярэжнай зоны, паведаміла прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. 

06.06.2022 / 16:58

Міліцыянты на роварах будуць працаваць паралельна з пешымі патрулямі.

У рамках эксперыменту патруляваць вуліцы міліцыя будзе ў цывільным. Паведамляецца, што інфармацыю пра правапарушэнні супрацоўнік на ровары будзе перадаваць найбліжэйшаму патрулю, аднак у выпадку вострай неабходнасці, ён можа дзейнічаць і самастойна.

Nashaniva.com