Рэцэпт на выхадныя. Персікавы коблер — традыцыйны амерыканскі дэсерт

Англійскія перасяленцы ў Амерыку пачалі рабіць коблеры (cobbler), калі зразумелі, што не маюць на новым месцы прадуктаў і ўмоў для традыцыйнага англійскага пудынгу. Яны сталі проста пакрываць начынку слоем печыва ці цеста, чым і далі пачатак гэтаму дэсерту. Падавайце яго цёплым і пакладзіце наверх шарык марожанага.

12.06.2022 / 09:10

Фота: BBC Food

Каб згатаваць персікавы коблер, вам спатрэбіцца:

  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Падрыхтуйце шырокую і неглыбокую форму для выпякання, лепей за ўсё памерам 30 на 21 сантыметр. Змажце форму маслам і пакладзіце ў яе садавіну. Змяшайце крухмал, 3 сталовыя лыжкі цукру і цэдру лімона ў невялікай місцы, пасыпце гэтай сумессю персікі. Перамяшайце садавіну, каб сумесь яе раўнамерна пакрывала, і паліце іх лімонным сокам.
  2. Каб прыгатаваць цеста для коблера, пакладзіце ў вялікую міску муку, цукар, разрыхляльнік, карыцу і соль, усё перамяшайце. Дадайце масла і расцірайце сумесь пальцамі, пакуль у ёй не застанецца вялікіх камячкоў (ці перамяшайце сумесь у кухонным камбайне). Пакіньце сталовую лыжку малака, каб пазней змазаць ім цеста, і змяшайце ўсё астатняе малако з ванільным экстрактам. Выліце яго ў сумесь з мукой і нядоўга змешвайце сумесь сталовымі прыборамі ці шпаталем, пакуль у вас не атрымаецца мяккае аднароднае цеста. Выкладзіце 8 сталовых лыжак цеста з горкай на садавіну, якую змясцілі ў форму для выпякання, і змажце верхні слой будучага коблера рэшткамі малака. Выпякайце пірог на працягу 30—35 хвілін, пакуль сок ад персікаў не пачне кіпець, а цеста не апусціцца і не стане хрумсткім, залацістым зверху і прапечаным.
  3. Пасыпце коблер цукровай пудрай і падавайце яго адразу, як дастанеце з духоўкі — з марожаным ці вяршкамі.

Рэцэпт на выхадныя. Клубнічная паўлава — лёгкае і далікатнае пірожнае

Як атрымаць свежы апельсінавы сок без сокавыціскалкі. Просты і эфектыўны спосаб

Nashaniva.com