У Польшчы зафіксаваны першы выпадак воспы малпаў

Першы выпадак заражэння вірусам воспы малпаў пацверджаны ў Польшчы. Пра гэта паведаміў у пятніцу кіраўнік міністэрства аховы здароўя краіны Адам Нядзельскі, паведамляе Польскае агенцтва друку.

10.06.2022 / 13:50

«У нас было каля 10 падазрэнняў на воспу малпаў, пробы даследуюцца. 10 чэрвеня — дзень, калі ў нас ёсць першы выпадак», — распавёў міністр аховы здароўя Польшчы.

Пацыент ізаляваны ў бальніцы. Ніякая іншая інфармацыя пра яго стан і дакладнае месцазнаходжанне не выдаецца.

На пачатку чэрвеня першага пацыента з воспай малпаў выявілі ў Латвіі.

У Беларусі пакуль такіх выпадкаў не зафіксавана.

Nashaniva.com