Урсула фон дэр Ляен зноў прыехала ў Кіеў
Старшыня Еўракамісіі ў другі раз за час вайны прыехала ў cталіцу Украіны.
11.06.2022 / 12:27
«Добра зноў апынуцца ў Кіеве. З прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім я падвяду вынікі сумеснай працы, неабходнай для аднаўлення, і прагрэсу, дасягнутага Украінай на яе еўрапейскім шляху», — напісала яна ў Твітары, апублікаваўшы фота з віцэ-прэм'ерам па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Вольгай Стэфанішынай.
Першы візіт фон дэр Ляен адбыўся 8 красавіка. Тады старшыня ЕК прыехала ва Украіну з Вярхоўным прадстаўніком ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем. У рамках паездкі яны наведалі Бучу.