Расію і Пуціна публічна падтрымаў Кім Чэн Ын

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын заявіў пра поўную падтрымку прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну з боку свайго народа. Пра гэта гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме з нагоды дня Расіі, якую апублікавала дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва КНДР ЦТАК.

12.06.2022 / 09:18

Кіраўнік адной з найбольш закрытых і рэпрэсіўных краін свету піша Пуціну:

«Пад вашым кіраўніцтвам расійскі народ, адважна пераадольваючы сустраканыя розныя выклікі і цяжкасці, дасягае вялікіх поспехаў у здзяйсненні справядлівай справы для абароны годнасці, бяспекі і правоў на развіццё краіны, чаму наш народ аказвае поўную падтрымку».

Пад «справядлівай справай», верагодна, маецца на ўвазе развязаная Пуціным вайна ва Украіне. 

Nashaniva.com