Макрон: Украіна павінна сама вызначыць умовы для мірных перагавораў

У Францыі паабяцалі не прымушаць Украіну да мірных перамоваў з РФ. Украінскія ўлады самастойна павінны вызначыць умовы для дыялогу з Крамлём.

16.06.2022 / 17:50

Фота: AP

Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

«Мы заўсёды падтрымліваем варыянт дыялогу, таму што ў адзін цудоўны дзень канфлікт павінен спыніцца і павінны пачацца перамовы. Але ўмовы перамоваў павінны быць вызначаныя Украінай: Францыя і Нямеччына ніколі не будуць пасярэднікамі за спінай Украіны і ніколі не будуць патрабаваць ад Украіны умоў», — падкрэсліў кіраўнік французскай дзяржавы.

Ён таксама адзначыў, што заўсёды інфармаваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб кантэксце сваіх перамоваў з Пуціным.

Nashaniva.com