У Мінскім раёне хлопец загінуў пад коламі цягніка 

Па інфармацыі следства, вечарам 15 чэрвеня на чыгуначных пуцях станцыі «Гарадзішча» ў Мінскім раёне трапіў пад цягнік 28-гадовы хлопец, паведамляе Следчы камітэт.

16.06.2022 / 18:59

Фота Следчага камітэта

Як мяркуецца, малады чалавек ішоў у бесправадных навушніках. Чахол ад іх знойдзены і канфіскаваны падчас агляду месца здарэння. 

Відавочцы здарэння крычалі хлопцу, што набліжаецца цягнік, але ён іх не пачуў. Не звярнуў ён таксама ўвагі на забараняльныя гукавы і светлавы сігналы светлафора.

Па гэтым факце Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

Фота Следчага камітэта

Nashaniva.com