Лукашэнка прапанаваў расцягваць людзей з Мінска

Сёння Лукашэнка прыляцеў у Бабруйск, каб абмеркаваць, як беларускія прадпрыемствы замяшчаюць імпартныя камплектуючыя. Але адразу пасля прылёту раскрытыкаваў кіраўніцтва рэгіёна.

17.06.2022 / 10:35

«Не трэба паказушнічаць!» — сказаў ён і прадэманстраваў чыноўнікам папку з КДК з дакладам аб безгаспадарлівасці, паведамляе reform.by.

Лукашэнка запатрабаваў, каб кіраўніцтва вобласці да 1 студзеня навяло парадак там, куды яго не планавалі везці. Разам з тым ён даручыў даць шэраг ільготных умоў для будаўніцтва жылля і вытворчай базы ў Бабруйску. Па яго словах, трэба расцягваць людзей са сталіцы.

«Усе льготы з Мінска перанесці да яго. На тых умовах, што ў Мінску. Сцягваць у Мінск з усёй Беларусі, напэўна, няправільна. Мінск хутка задыхнецца. Трэба расцягваць людзей па ўсёй краіне. Але не сілай. Працу далі, жыллё далі — едзьце», — распарадзіўся Лукашэнка.