27-гадовы жыхар Бабруйска ўцягнуў 55-гадовую жанчыну ў заняткі прастытуцыяй

Мінская міліцыя затрымала 27-гадовага жыхара Бабруйска. Ён падазраецца ў арганізацыі заняткаў прастытуцыяй.

17.06.2022 / 11:32

Фота МУС

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына дамовіўся з 55-гадовай мінчанкай пра тое, што яна будзе займацца прастытуцыяй. На сябе бабруйчанін узяў рэкламу паслуг у інтэрнэце. Усяго ён стварыў тры старонкі з фотаздымкамі жанчыны на сайтах знаёмстваў. Яна абяцала прыяцелю па 20 рублёў за кожнага прыцягнутага кліента.

Заведзеная крымінальная справа.

Nashaniva.com