Ціханоўская прывітала рашэнне Еўракамісіі па Украіне і Малдове

Святлана Ціханоўская прывітала рашэнне Еўракамісіі рэкамендаваць прызнаць для Украіны статус дзяржавы-кандыдата ў Еўрасаюз. Пра гэта яна сказала падчас перамоваў з кіраўніком МЗС Партугаліі. Таксама Ціханоўская выказала жаль, што беларусы на дадзены момант не маюць магчымасці свабоднага волевыяўлення адносна перспектывы ўваходжання Беларусі ў ЕС.

17.06.2022 / 20:44

«Я вітаю рашэнне Еўракамісіі рэкамендаваць надаць статус кандыдатаў Украіне і Малдове. Яны гэтага сапраўды заслугоўваюць. Цяпер Украіна абараняе не толькі свае межы, але і еўрапейскія каштоўнасці.

Мы таксама просім Раду Еўрапейскага саюза згадваць Беларусь у сваіх канчатковых высновах, што пасля дэмакратычных пераменаў Беларусь таксама можа разлічваць на еўрапейскую перспектыву», — падкрэсліла лідарка беларускага дэмакратычнага руху. 

Nashaniva.com