Украіна можа аднавіць перамовы з Расіяй у канцы жніўня

Пра гэта заявіў кіраўнік перамоўнай групы з украінскага боку Давід Арахамія.

18.06.2022 / 11:37

Паводле яго разлікаў, як раз да таго часу павінна ўзмацніцца «перамоўная пазіцыя» Кіева пасля запланаванага контрнаступлення УСУ.

«Да перамоваў можам вярнуцца да канца жніўня. Мы не хочам дзяліцца нашымі планамі з расіянамі, бо яны могуць гэта ўбачыць у адкрытых крыніцах. Але я думаю, мы правядзем аперацыю па контрнаступленне ў некаторых месцах», заявіў Арахамія ў каментары «Голасу Амерыкі».

Nashaniva.com