Макей сустрэўся з тэлеперсанажам з праграмы Салаўёва

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў палітолага, былога дзяржаўнага дзеяча Ізраіля Якава Кедмі.

20.06.2022 / 15:44

Фота: МЗС

«Падчас сустрэчы адбыўся зацікаўлены і падрабязны абмен думкамі па найбольш актуальных пытаннях сусветнага і рэгіянальнага парадку дня. У рамках знаходжання Я. Кедмі ў Беларусі запланаваны шэраг яго сустрэч з прадстаўнікамі беларускай экспертна-аналітычнай супольнасці, а таксама выступленне з лекцыяй перад моладзевай аўдыторыяй», — паведамляе прэс-служба МЗС.

Якаў Кедмі ў свой час кіраваў службай «Націў» (1992—1999), якая займалася вывазам яўрэяў у Ізраіль, але апошнія гады выступае з каментарыямі ў расійскіх палітычных шоу, пераважна ў праграмах Уладзіміра Салаўёва.

Nashaniva.com