Качыньскі заявіў пра сыход з пасады віцэ-прэм'ера Польшчы

Лідар польскай кіруючай партыі і былы прэм'ер-міністр Яраслаў Качыньскі заявіў аб сваім сыходзе з пасады віцэ-прэм'ера і кіраўніка Камітэта па нацбяспецы.

21.06.2022 / 08:48

Фота: AP

Яраслаў Качыньскі заняў пасаду віцэ-прэм'ера ў кастрычніку 2020 года і курыраваў блок сілавых міністэрстваў. На парламенцкіх выбарах 2019 года ўзначаленая ім партыя заняла першае месца і атрымала большасць месцаў у Сейме. Качыньскага называюць адным з самых уплывовых людзей у Польшчы.

У апошні час ён выступаў за прамы ўдзел НАТО ва ўкраінскім канфлікце і заклікаў Альянс уступіць у вайну на баку Украіны.

Таксама ён вітаў, калі ЗША размесцяць у Польшчы ядзерную зброю.

Nashaniva.com