Белстат: у краіне дэфляцыя

Паводле афіцыйнай статыстыкі ў жніўні зусім не было інфляцыі. Больш за тое, дэфляцыя склала 0,2%

10.09.2009 / 22:54

Жнівень стаў месяцам без інфляцыі.

Спажывецкія цэны на тавары і паслугі за месяц знізіліся на 0,2% у параўнанні з ліпенем.
Тым не менш,
з пачатку года інфляцыя ў краіне склала 7,5%.

Цэны на спажывецкія тавары зменшыліся на 0,9%. Найбольш за месяц патаннела садавіна і гародніна - на 10-15%. Астатнія змены ў цэнах адбываліся з дыяпазоне 1-1,5%.

ЯМ