Расіяне скралі найбуйнейшую ва Украіне сонечную электрастанцыю

Расіяне дэмантавалі і выкралі найбуйнейшую ва Украіне сонечную электрастанцыю пад Такмаком. Пра гэта «Власти.нет» паведамілі мясцовыя жыхары.

23.06.2022 / 15:17

Па іх словах, сонечныя панэлі разбіралі, пакавалі і вывозілі на працягу доўгага часу.

СЭС Тоkmak Solar Energy каля Такмака — гэта самая вялікая сонечная электрастанцыя ва Украіне. Яе плошча — 96 гектараў, каля 100 футбольных палёў.

Магутнасць станцыі складала 50 МВт.

Nashaniva.com