Мінабароны Украіны: У Беларусі раскансервуюць тэхніку, якую могуць адправіць на Данецкі напрамак

Намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УСУ Аляксей Громаў распавёў пра тое, што Беларусь працягвае аказваць падтрымку Расіі ў агрэсіі супраць Украіны.

23.06.2022 / 17:08

Аляксей Громаў, фота «Укрінформ».

Так, па словах Громава, цяпер на беларускіх складах адбываецца рамонт і раскансервацыя вайсковай тэхнікі.

«Не выключана, што гэтую самую тэхніку яны перададуць на Данецкі напрамак. Акрамя таго, на аэрадроме Зябраўка [Гомельскі раён, — НН] цяпер адбываецца будаўніцтва вайсковай інфраструктуры, што дае падставы меркаваць, што гэта тэрыторыя стане месцам размяшчэння расійскай тэхнікі і войскаў», — заявіў ён.

Nashaniva.com