Мэр Севераданецка: Украінскія войскі выйшлі, на заводзе «Азот» засталіся толькі цывільныя

Кіраўнік ваеннай адміністрацыі Севераданецка Аляксандр Струк абверг заяўленні расійскага боку пра тое, што яны акружылі ўкраінскіх вайскоўцаў.

25.06.2022 / 14:49

Па словах Струка, УСУ адышлі на больш падрыхтаваныя пазіцыі. Таксама па ягоных словах, на заводзе «Азот» засталіся цывільныя.

Украінскі Генштаб сітуацыю ў Севераданецку і Лісічанску не каментуе.

Раней некаторыя крыніцы, у тым ліку кіраўнік Чачні Кадыраў заяўлялі пра акружэнне ўкраінскіх вайскоўцаў і ўзяцце прамзоны і аэрапорта Севераданецка. Але амаль усе ягоныя ранейшыя заявы не пацвярджаліся. 

Nashaniva.com