Ваенная разведка Украіны: Расія зноў павялічвае ваенную прысутнасць у Беларусі

Павялічваецца колькасць ваеннай авіяцыі.

26.06.2022 / 13:53

«Кіраўніцтва ўстаноў і арганізацый Гомельскай вобласці папярэджанае аб верагоднасці вяртання падраздзяленняў ВС РФ. Адначасова расіяне плануюць нарошчванне колькасці аператыўна-тактычнай авіяцыі на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйна для правядзення сумеснага патрулявання паветранай прасторы ў рамках сумеснага вучэбна-баявога цэнтра падрыхтоўкі авіяцыйных падраздзяленняў і падраздзяленняў СПА. Для гэтага запланаваны пералёт 10 самалётаў на аэрадром Баранавічы», — гаворыцца ў паведамленні ГУР.

Nashaniva.com