Лідары G7 абяцаюць Украіне бестэрміновую падтрымку

Лідары «Групы сямі» абавязваюцца аказваць бестэрміновую падтрымку Украіне для абароны ад расійскага ўварвання, гаворыцца ў тэксце праекта заявы па выніках апошняга саміту, з якім азнаёмілася выданне Bloomberg.

26.06.2022 / 21:17

«Мы будзем працягваць аказваць фінансавую, гуманітарную, ваенную і дыпламатычную падтрымку і падтрымліваць Украіну столькі, колькі будзе трэба», — гаворыцца ў тэксце праекта.

Выданне адзначае, што такая фармулёўка з'яўляецца важнай, паколькі ўдзельнікі аб'яднання занепакоеныя вайной, якая зацягваецца, а некаторыя, уключаючы Германію і Францыю, намякнулі, што яны адкрытыя да ідэі спынення агню ў выніку перамоў.

Nashaniva.com