Кампанія Baykar перадасць Украіне тры «байрактары» задарма. Хоць на іх назбіралі грошай
Турэцкая кампанія Baykar паведаміла ў сваім твітары, што бясплатна перадасць Украіне тры беспілотнікі Bayraktar. Раней для іх набыцця была абвешчана паспяховая народная кампанія збору сродкаў.
27.06.2022 / 21:23
Маштабны збор на куплю трох «Байрактараў» для патрэб УСУ быў аб'яўлены папулярным украінскім вядоўцам Сяргеем Прытулам 22 чэрвеня. Планавалі сабраць 13 мільёнаў даляраў за тыдзень, а сабралі 600 млн грыўняў (каля 20 мільёнаў даляраў) за тры дні.