Палітвязня Станіслава Паўлінковіча, якога ў лютым КДБ затрымаў на «хіміі», перавялі ў наваполацкую калонію

Суд Крупскага раёна 29 красавіка пастанавіў узмацніць рэжым магілёўскаму актывісту Станіславу Паўлінковічу і перавесці яго ў папраўчую калонію на 5,5 месяца. Па інфармацыі «MAYDAY TEAM», Станіслаў знаходзіцца ў папраўчай калоніі №1, паведамляе «Вясна».

28.06.2022 / 10:09

Паўлінковіч — адзін з «хімікаў», якіх 15 лютага дапытвалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію».

З 15 лютага яго амаль бесперапынна ўтрымлівалі ў ШІЗА: да 21 сакавіка ў ІЧУ на Акрэсціна, а потым да 29 красавіка знаходзіўся ў штрафным ізалятары ў барысаўскім ІЧУ.

Сёння палітвязня павінны перавесці ў жодзінскую турму, адкуль пазней этапуюць у калонію.

Паўлінковіча ў кастрычніку 2020 года асудзілі да 3 гадоў «хіміі» за абразу суддзі (арт. 391 КК).

Падтрымайце Станіслава: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Станіслаў Аляксандравіч Паўлінковіч.

Nashaniva.com