Cуд прыгаварыў 101-гадовага былога ахоўніка канцлагера Заксэнхаўзэн да пяці гадоў

Яго абвінавачвалі ў дапамозе ў забойстве тысяч зняволеных лагера.

28.06.2022 / 13:48

Як піша Deutsche Welle, судовы працэс працягваўся 9 месяцаў. Абвінавачаны сцвярджаў, што ніколі не служыў у лагеры. Аднак пракуратура знайшла і прадаставіла пацвярджальныя дакументы.

Канцлагер Заксэнхаўзэн быў пабудаваны летам 1936-га, у часы Другой сусветнай вайны праз яго прайшлі больш за 200 тысяч зняволеных.

Дзясяткі тысяч памерлі ад голаду, хвароб, прымусовай працы, медыцынскіх эксперыментаў і жорсткага абыходжання эсэсаўцаў.

Nashaniva.com