Улады Шатландыі анансавалі другі рэферэндум аб незалежнасці на кастрычнік 2023 года

Першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн прапанавала правесці другі па ліку рэферэндум па пытанні незалежнасці Шатландыі 19 кастрычніка будучага года, піша Бі-бі-сі.

28.06.2022 / 17:53

Паводле яе слоў, яна гатовая да таго, што гэтае рашэнне будзе падвергнута юрыдычнай праверцы ў Вярхоўным судзе, але перакананая ў сваёй праваце і поспеху, піша Бі-бі-сі.

Выступаючы ў парламенце Шатландыі, Стэрджэн сказала, што абраны ўрадам шлях будзе нялёгкім, але яго трэба прайсці дзеля магчымасці выбіраць уласную будучыню.

Першы рэферэндум, які прайшоў у Шатландыі ў 2014 годзе, стаў магчымы дзякуючы таму, што Лондан надзяліў шатландскі ўрад адпаведнымі паўнамоцтвамі.

Нікола Стэрджэн заявіла, што пачынае працэс ўрэгулявання з цэнтрам па другім этапе галасавання.

Між тым лідары шатландскай апазіцыі заклікаюць першага міністра звярнуць увагу перш за ўсё на надзённыя праблемы шатландцаў, а не зацыклівацца на рэферэндуме.

Nashaniva.com