Пад Кіевам выбухнуў мост праз рэчку Ірпень. Выбухоўку дэтанавала маланка

У сяле Дзямідаў пад Кіевам выбухнуў мост праз рэчку Ірпень. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэння стала маланка, якая трапіла ў апору моста, дзе знаходзілася міна.

29.06.2022 / 19:22

СМІ паведамляюць пра аднаго загінулага і двух параненых. 

Сяло Дзямідаў Вышгарадскага раёна ўжо праславілася падчас расійскай акупацыі, і ягоная вядомасць таксама была звязаная з той жа мясцовай ракой і гідратэхнічнымі збудаваннямі на ёй. 

25 ці 26 лютага падчас наступлення расійскіх войскаў пад Кіевам на рацэ Ірпень пад Дзямідавым была падарваная дамба, і разліў ракі часткова паспрыяў няўдачы расійскіх спробаў захапіць сталіцу Украіны.

Nashaniva.com