КДК выявіў завышэнне цэнаў у 16 гандлёвых аб'ектах Магілёўскай вобласці

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці выявіў парушэнні цэнаўтварэння ў 16 гандлёвых аб'ектах у Бабруйску, Бялыніцкім, Мсціслаўскім і Асіповіцкім раёнах, паведамляе прэс-служба КДК.

29.06.2022 / 21:15

Цэны, паводле КДК, былі «неабгрунтавана» павышаныя на больш чым 130 найменняў тавару, у тым ліку на мыйныя і чысцячыя сродкі, мыла, зубную пасту, панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей, жаночыя гігіенічныя вырабы, а таксама садавіну і гародніну.

У некаторых выпадках гандлёвыя надбаўкі на мыла былі павышаныя да 5,5 разоў, на гародніну і садавіну — да 4,5 разоў

Пасля рэкамендацыі КДК крамы знізілі цэны. Высветлілася, што яны іх павышалі з-за недастатковай інфармаванасці аб цэнаўтварэнні.

Nashaniva.com