У МЗС Беларусі назвалі «стратэгічнай памылкай» рашэнне НАТА запрасіць у Альянс Фінляндыю і Швецыю

Разрастанне НАТА з'яўляецца яго стратэгічнай памылкай. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, каментуючы рашэнне аб запрашэнні ў Альянс Фінляндыі і Швецы.

01.07.2022 / 15:17

У МЗС Беларусі заявілі, што пазіцыя Беларусі ў дачыненні да пашырэння НАТА застаецца нязменнай, «незалежна ад таго, у якім кірунку ажыццяўляецца гэты працэс — на ўсход, поўдзень ці захад».

— Разрастанне Паўночнаатлантычнага альянсу, які пасля спынення існавання Арганізацыі Варшаўскай дамовы страціў сваю абарончую прыроду, з'яўляецца стратэгічнай памылкай, паколькі падрывае прынцып непадзельнасці бяспекі і вядзе да з'яўлення новых раздзяляльных ліній на еўрапейскім кантыненце, да росту вайскова-палітычнай напружанасці, — заявіў Анатоль Глаз.

У МЗС лічаць, што ўмацаванне бяспекі павінна ажыццяўляцца не за кошт нарошчвання ваеннага патэнцыялу НАТА, а з дапамогай двухбаковых і шматбаковых механізмаў кантролю над узбраеннямі і мер умацавання даверу, а таксама «праз раўнапраўны і ўзаемапаважлівы дыялог».

— Беларусь была і застаецца адкрытай для такога ўзаемадзеяння — падкрэсліў прадстаўнік МЗС Беларусі.

29 чэрвеня НАТА афіцыйна запрасіла Швецыю і Фінляндыю ўступіць у Альянс. Але афіцыйна прыняцце адбудзецца пасля таго, як усе 30 краін адобраць гэта ўваходжанне.

Nashaniva.com