УСУ ўзнялі ўкраінскі сцяг над востравам Змяіны

Пра ўзняцце ўкраінскага сцяга над нядаўна адбітым у расійскіх акупантаў чарнаморскім востраве Змяіны заявіла кіраўнік прэс-цэнтра Аператыўнага камандавання «Поўдзень» УСУ Наталля Гумянюк на брыфінгу ў медыяцэнтры «Украіна — Укрінфарм».

04.07.2022 / 17:53

Фота ілюстрацыйнае

«Ваенная аперацыя завершаная, і цяпер тэрыторыя вернутая пад юрысдыкцыю Украіны», — заявіла Гумянюк.

30 чэрвеня войскі Расіі мусілі пад абстрэламі з боку УСУ сысці з вострава Змяіны, назваўшы гэта «крокам добрай волі». Пасля гэтага быў зафіксаваны расійскі абстрэл вострава фосфарнымі бомбамі. 

Nashaniva.com