Украінскія байцы ўстанавілі сцяг на востраве Змяіным

Украінскія байцы ўстанавілі сцяг на востраве Змяіным, што ў Чорным моры.

07.07.2022 / 10:17

Пра гэта паведаміў вайсковец Арут Папаян.

Гэта зрабілі байцы Добраахвотніцкага атрада «Згард». «Змяіны заўсёды быў украінскім і будзе, ніякая часовая акупацыя гэта не зменіць», — напісалі яны на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Аналагічныя фота з'явіліся на старонцы дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Cцяг забяспечаны надпісам: «Памятай, «рускі ваенны карабель», востраў Змяіны — гэта Украіна!». І там стаіць подпіс кіраўніка Адэскай абласной адміністрацыі Максіма Марчанкі.

Нагадаем, што востраў Змяіны — адзін з сімвалаў гэтай вайны, ён пераходзіў з рук у рукі, затым расійская армія заявіла, што пакідае яго.

Nashaniva.com