Расія нанесла ўдар па Краматорску. Ёсць ахвяры

Пра гэта, піша «Украіна-24», заявіў кіраўнік горада Аляксандр Ганчарэнка. Паводле яго слоў, авіяўдар нанесены па цэнтры горада, ёсць ахвяры.

07.07.2022 / 14:18

Пазней стала вядома, што адзін чалавек загінуў, шасцёра параненыя.

Краматорск — адзін з самых буйных гарадоў Данецкай вобласці пад кантролем Украіны.

8 красавіка пасля ўдару ракетай «Точка-У» па вакзале там загінулі 57 мірных жыхароў, якія рыхтаваліся да эвакуацыі (Расія і Украіна ўскладаюць адказнасць за той удар адно на аднаго, заходнія эксперты схіляюцца да версіі, што ён быў нанесены з тэрыторыі непрызнанай «ДНР»).

Nashaniva.com