«Гэта быў я, ідзе следства». Міна, закладзеная на рэйках у Расіі, выбухнула перад беларускім машыністам

У Бранскай вобласці 9 ліпеня перад беларускім цягніком выбухнула самаробная міна, якая пашкодзіла каляіну, а таксама пакрышыла вокны лакаматыва. Цеплавоз вёў гамяльчук Віталь Гірынаў.

11.07.2022 / 19:21

Віталь Гірынаў. Фота: вайбер

«Каментаваць нічога не буду, ідзе следства, я даваў паказанні», — кажа Гірынаў. Ніякіх сур'ёзных пашкоджанняў ён не атрымаў.

Сам Гірынаў родам з Гомеля, працуе ў гомельскім дэпо. 

Аб падрыве на каляіне на перагоне Робчык-Пясчанка 9 ліпеня паведаміў губернатар Бранскай вобласці. 

Потым аказалася, што гэта быў беларускі састаў. Цеплавоз належаў гомельскаму дэпо «ТЧ-8». Канал чыгуначнікаў паведамляе, што лакаматыў ужо вярнуўся ў Гомель, лабавое шкло заменена. 

Беларуская каманда не пацярпела, толькі спалохалася. 

Хто і чаму заклаў выбухоўку на рэйкі, невядома. Мяркуецца, гэта звязана з вайной, развязанай Пуціным супраць Украіны. 

Nashaniva.com