Медыкі Беларусі і Расіі правядуць сумесныя вучэнні з нагоды пагрозы эпідэміі

Медыкі з Беларусі і Расіі адпрацуюць пытанні аператыўнага рэагавання на агульную эпідэміялагічную пагрозу ў рамках сумесных вучэнняў, паведамляе Мінздароўя.

19.07.2022 / 15:34

Падчас вучэнняў плануецца адпрацаваць практычныя навыкі і вырашыць тэарэтычныя задачы па лакалізацыі і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Гаворка ідзе пра НС санітарна-эпідэміялагічнага характару з выкарыстаннем магчымасцяў спецыялізаваных супрацьэпідэмічных фармаванняў, а таксама мабільнай лабараторыі дыягностыкі інфекцыйных захворванняў.

Nashaniva.com