У Кармянскім раёне 300 чалавек усю ноч шукалі трохгадовага хлопчыка. Знайшлі раніцай змерзлым пад кустом 

Мікалай Гардзяенкаў з вёскі Сырская Буда прапаў паміж 14:00 і 15:00 у сераду.

21.07.2022 / 09:31

Усю ноч у месцы пошукаў збіраліся людзі з розных раёнаў краіны, супрацоўнікі розных ведамстваў, родныя і блізкія хлопчыка.

Раніцай у чацвер хлопчыка знайшлі, ён жывы. Паводле інфармацыі пошукавікаў, Мікалай сядзеў у кустах прыкладна за паўтара кіламетра ад вёскі, паведамляе Onliner.by.

Хлопчык моцна замёрз. З пераахаладжэннем ён дастаўлены ў бальніцу.

Nashaniva.com