Sprite канчаткова адмовіцца ад зялёных бутэлек

З 1 жніўня газіроўка Sprite будзе выпускацца па ўсім свеце выключна ў празрыстых пластыкавых бутэльках, паведаміла кампанія Coca-Cola.

28.07.2022 / 14:57

Новы дызайн упакоўкі ўжо шырока выкарыстоўваецца ў частцы краін, цяпер жа брэнд канчаткова адмаўляецца ад фірмовага колеру ўпакоўкі.

Такое рашэнне прынялі ў межах кампаніі па абароне навакольнага асяроддзя. У мінулых бутэльках утрымліваўся зялёны поліэтылентэрэфталат (ПЭТ) — яго немагчыма перапрацоўваць для паўторнага выкарыстання. Новы празрысты пластык можна будзе ўжываць паўторна.

Адмова ад фарбавальнікаў у бутэльках паляпшае якасць перапрацаванага матэрыялу. Празрыстую тару можна перапрацаваць у новыя бутэлькі, што забяспечвае замкнёны цыкл выкарыстання пластыку ПЭТ.

Nashaniva.com