Пад Клайпедай знайшлі цела тапельца. Відаць, гэта патанулы некалькі дзён таму беларус

На пляжы ў Клайпедскім раёне знайшлі цела мужчыны, паведамляе Delfi.lt. Гэта адбылося 28 ліпеня ў 6.29 на мясцовым пляжы Гіруляй. На мёртвым мужчыне былі толькі плаўкі.

28.07.2022 / 17:40

Цела знайшлі непадалёк ад гэтага месца, якое завецца Галандскі каўпак

У мясцовай паліцыі мяркуюць, што гэта цела патанулага пяць дзён таму беларуса.

23 ліпеня на пляжы Гіруляй было трое беларусаў. Нягледзячы на тое, што купанне было забароненае з-за вялікіх хваляў, яны адправіліся плаваць. Двух мужчын удалося выратаваць, а трэцяга беларуса 1980 года нараджэння тады не знайшлі, хоць у пошуках задзейнічалі верталёт і вадалазаў.

Чытайце таксама:

Беларус утапіўся на пляжы ў Клайпедзе, яшчэ дваіх выратавалі

Nashaniva.com