Палітвязню з чацвёртай стадыяй раку, якому ў чэрвені прысудзілі 5 гадоў калоніі, паставілі першую групу інваліднасці

7 чэрвеня быў вынесны прысуд маладзечанцу Паўлу Кучынскаму, якога абвінавацілі ў абразах Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Суддзя Канстанцін Калядаў прысудзіў палітвязню з чацвёртай стадыяй раку 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

29.07.2022 / 16:07

Праваабаронцам стала вядома, што падчас апошняй медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі Паўлу паставілі першую групу інваліднасці — да гэтага ў яго была інваліднасць другой групы.

Падтрымаць Паўла можна грашовым пераводам, або даслаць яму пасылку або бандэроль.

Таксама вы можаце дапамагчы сям’і вязня. Банкаўскія рэквізіты яго маці: 4320 3700 2621 1757, 10/24, VIKTORYIA ZHAROVINA

Адрас для лістоў: Следчая турма №8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22-А, Павел Андрэевіч Кучынскі.

Nashaniva.com