У Польшчы адкрылі Беларускі бізнэс-цэнтр 

Саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў у Польшчы адкрыў «Беларускі бізнэс-цэнтр». Яго мэтай будзе дапамога беларускаму бізнэсу, які хоча пераехаць у Польшчу.

31.07.2022 / 20:29

Праект «Беларускі бізнэс-цэнтр» ад Саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў будзе надаваць усёабдымную арганізацыйную, прававую і кансультацыйную дапамогу кампаніям з Беларусі, якія хочуць рэлакавацца ў Польшчу. Праект рэалізуецца пры падтрымцы PYXERA Global.

У Польшчы знаходзіцца вялікая беларуская дыяспара, таму супрацоўнікам кампаніі будзе камфортна працаваць, гаворыцца ў прэс-рэлізе Саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў.

У бізнэс-цэнтры кампаніі бясплатна змогуць:

«Беларускі бізнэс-цэнтр» мае ў Варшаве ўласны Open Space з абсталяванымі працоўнымі месцамі. Беларускія кампаніі могуць бясплатна выкарыстоўваць яго для пачатку сваёй дзейнасці ў Польшчы.

За апошнія пяць месяцаў у Польшчы зарэгістравалі 473 кампаніі, у якіх адзін з заснавальнікаў быў фізічнай ці юрыдычнай асобай з Беларусі. Усяго ў Польшчы зарэгістравана 3709 кампаній з беларускім капіталам.

Nashaniva.com