З’яўленне ксенафобскіх допісаў на старонцы Дзмітрыя Мядзведзева яго дарадца растлумачыў узломам

«Апошні пост у ВК, апублікаваны Мядзведзевым, быў пра ВМФ — а з тым, хто ўчора ўзламаў яго старонку і публікаваў іншы пост, разбяруцца адміністрацыя сацсеткі і тыя, каму належыць», — адказалі ў Мядзведзева.

02.08.2022 / 10:41

Як і каму ўдалося ўзламаць старонку аднаго з расійскіх топ-чыноўнікаў, невядома.

Ноччу ў сацсетках намесніка старшыні расійскай Рады бяспекі Дзмітрыя Мядзведзева з’явіліся тры допісы, у якіх ён заяўляе пра хуткае аднаўленне СССР, называе Казахстан і Грузію штучнымі ўтварэннямі, абвінавачвае казахаў у генацыдзе рускіх. Таксама на старонцы Мядзведзева было напісана, што дзеля вяртання вялікай Расіі расіяне гатовыя трываць «тяготы и лишения».

Праз некалькі хвілін допісы былі выдаленыя.

Nashaniva.com