Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне

На сайце пляцоўкі па продажы маёмасці «Белюразабеспячэнне» з'явілася аб'ява аб рэалізацыі беспілотнага электрычнага аўтамабіля, выпушчанага ўсяго два гады таму — у 2020-м, паведамляе av.by.

04.08.2022 / 09:36

Мадэль NJL6450ICEV мае рухавік магутнасцю 30кВт. Знаходзіцца незвычайная машына па адрасе Смалявіцкі раён, праспект Пекінскі, 18 (гэта тэрыторыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень»). На самім лоце вісіць пазнака «арыштавана», таксама пазначана, што даўжніком з'яўляецца таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Стартавы кошт электрамабіля — 95900 рублёў (каля $37 тыс.), задатак складае 9590 рублёў. Прыём заявак на ўдзел у таргах заканчваецца 17 жніўня ў 16:00, сам аўкцыён пройдзе 18 жніўня з 9:00 да 18:00.

Nashaniva.com