Прэзідэнт Мексікі прапанаваў абвясціць перамір'е ва ўсім свеце на пяць гадоў

Андрэс Мануэль Лопес Абрадор заявіў, што трэба спыніць усе ваенныя канфлікты і гандлёвыя войны. Паводле яго слоў, усім нацыям неабходна ўзгадніць перамір'е як мінімум на пяць гадоў.

05.08.2022 / 10:38

Паводле яго слоў, гэта асабліва тычыцца баявых дзеянняў «паміж Расіяй і Украінай».

Ён кажа, што можна было б папрасіць ЗША, Расію, Кітай прыняць яго прапанову, а таксама прадставіць яе ў ААН.

Nashaniva.com