Беларусы прайшлі маршам па Варшаве ў другую гадавіну выбараў 2020 года

7 жніўня каля тысячы беларусаў сабраліся ў Варшаве і прайшлі вялікім Маршам Годнасці па цэнтральных вуліцах ад плошчы Канстытуцыі да калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы.

07.08.2022 / 22:11

Акрамя шэсця, адбыліся выступы Вольнага Хора і гурта Belarusian True Story. Акрамя таго Аляксандр Ждановіч, таксама вядомы як Маляваныч, прачытаў верш да беларусаў.

Nashaniva.com