Беларусь і Узбекістан збіраюцца адмяніць дазвольную сістэму аўтаперавозак

Беларусь і Узбекістан разглядаюць магчымасць узаемнай адмены дазвольнай сістэмы міжнароднай аўтаперавозкі грузаў. Пра гэта сёння гаварылі падчас пасяджэння беларуска-узбекскай змяшанай камісіі па міжнародным аўтамабільным спалучэнні, паведамляе БелТА.

08.08.2022 / 16:49

«Бакі дамовіліся правесці працу па адмене дазвольнай сістэмы пры ажыццяўленні міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў», — расказалі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

Таксама бакі дасягнулі дамоўленасць аб выдзяленні для беларускіх перавозчыкаў дадатковых узбекскіх дазволаў — 6 тыс. двухбаковых і транзітных, а таксама 4 тыс. у трэція краіны альбо з іх.

Nashaniva.com