Пентагон: З пачатку вайны ва Украіне загінулі або атрымалі раненні ад 70 да 80 тысяч расійскіх вайскоўцаў

З такой ацэнкай выступіў намеснік міністра абароны ЗША па палітычных пытаннях Колін Каль падчас брыфінгу, паведамляе CNN.

08.08.2022 / 22:10

Пахаванне расійскага вайскоўца, які загінуў ва Украіне. Фота: Адміністрацыя Канеўскага раёна Краснадарскага края

«Ёсць падставы меркаваць, што расіяне страцілі 70 або 80 тысяч чалавек менш чым за шэсць месяцаў (вайны)», — сказаў прадстаўнік Пентагона, адзначыўшы, што гаворка ідзе пра прыкладную колькасць як забітых, так і параненых вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі.

Каль адзначыў, што такія страты сярод расійскіх вайскоўцаў з'яўляюцца «характэрнымі», улічваючы, што Расія не дасягнула ніводнай з мэтаў, заяўленых Уладзімірам Пуціным у пачатку вайны.

Ва Украіне лічаць, што ў вайне ўжо загінулі больш за 42 тысячы расійскіх салдат. Расія пра свае страты ўжо шмат месяцаў нічога не гаворыць. 

Nashaniva.com