Румынія ў Мінску
Месяц румынскага кіно ў сталічным відэакомплексе «Цэнтр-відэа»
21.09.2009 / 19:30
Ад 21 верасня да 18 кастрычніка сталічны відэакомплекс «Цэнтр-відэа» прадстаўляе праграму «Планета кіно: Румынія».
У межах праграмы будуць паказаныя стужкі новага румынскага кіно, якое атрымала розгалас у Еўропе.
21-27 верасня: камедыя «12:08 к усходу ад Бухарэста» Карнэліу Парумбою.
28 верасня-4 кастрычніка: драма «Смерць спадара Лазарэску» рэжысёра Крысці Пуіў.
5-11 кастрычніка: драма «Мары пра Каліфорнію» Крысціяна Немеску.
Карануе паказ канская драма «4 месяцы, 3 тыдні, 2 дні», якая будзе прадстаўленая ад 12 да 18 кастрычніка.
«Цэнтр-відэа» знаходзіцца на Плошчы Незалежнасці, на ніжнім паверсе гандлёвага цэнтру «Сталіца».
Даведкі па тэлефоне: (17) 227-01-75.